У Луганскай вобласці загінуў чэмпіён Украіны па веславанні на байдарках і каноэ Ігар Прысяжнюк, які служыў памежнікам.

«7 жніўня ў зоне АТА (Луганская вобл.) загінуў Ігар Прысяжнюк — вядучы ўкраінскі канаіст, шматразовы чэмпіён Украіны па веславанні (на 1000 і 5000 метраў), майстар спорту, удзельнік нацыянальнай зборнай Украіны», — паведаміла прэс-служба Міністэрства моладзі і спорту Украіны. Пра гэта піша РБК-Украіна.

Па стане на 8 жніўня ў зоне АТА загінулі 38 ўкраінскіх памежнікаў.

Паведамляецца таксама, што ў Луганску ў выніку цяжкага ранення галавы загінула 6-гадовая дзяўчынка, піша Украінская праўда.

Пра гэта паведаміла в.а. губернатара Луганскай вобласці Ірына Вярыгіна: «Галоўны доктар аблбальніцы паведаміў аб шасці луганчанах, якіх прывезлі ў бальніцу на працягу сутак. Сярод іх 6-ці гадовае дзіця і цяжарная жанчына. 6-гадовая дзяўчынка памерла ў выніку цяжкага ранення галавы. Цяжарную жанчыну прывезлі ў лякарню з раненнем жывата. Паведамілі, што яна засталася жывая. Але пра яе стан на дадзены момант нічога невядома».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0