Чарга за каўбасой у Маскве. Архіўнае фота.

Чарга за каўбасой у Маскве. Архіўнае фота.

Забарона на ўвоз імпартных прадуктаў у Расіі як адказ на санкцыі ЕС, ЗША, Аўстраліі фактычна паставіла на калені рэстаранны бізнэс у Расіі.

Да такіх высноў прыйшлі аналітыкі Bloomberg, прааналізаваўшы наступствы уведзенага эмбарга на імпарт прадуктаў.

Вынікамі санкцый больш за ўсё незадаволеныя вядучыя расійскія рэстаратары.

Паводле ўрадавай статыстыкі, да ўвядзення забароны на імпарт Расія купляла за мяжой прадуктаў на $43 млрд штогод.

Зараз рэстаратарам трэба праявіць выдатную крэатыўнасць, каб замяніць імпартныя прадукты высокай якасці.

Эксперты тлумачаць уведзенае эмбарга на імпартныя прадукты вельмі проста. На іх думку, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін стымулюе спажыўцоў звярнуць увагу на нацыянальнага вытворцу.

Аднак менеджары найбуйнейшых рэстаранных сетак у Расіі сцвярджаюць, што мяса расійскай вытворчасці няякаснае.

«Мы будзем вымушаныя купляць мяса горшай якасці па завышаных цэнах», — кажа Заліна Абдусаламава, якая прадстаўляе Kinds Meat Co. Яе кампанія пастаўляе мяса для рэстаранаў гатэляў Marriott, Radison і Novotel Hotels.

Рэстаратары ўжо шукаюць іншыя рынкі якаснага мяса. Беларусь прапануе сваю прадукцыю, аднак яе мала на вялікі расейскі рынак, лічыць Bloomberg.

«Расія не вырабляе дастатковай колькасці якаснай свініны. Беларусь ужо прадае нам мяса, але гэтая маленькая краіна не ў стане забяспечыць каўбасамі вялікую Расію», — тлумачаць у Kinds Meat Co.

На думку экспертаў, усё ідзе да таго, што ў Расіі па-новаму запрацуе «чорны рынак», як у часы СССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?