08.08.2014 / 21:38

Парк высокіх тэхналогій экспартуе 88% свайго праграмнага забеспячэння і паслуг ФОТА 3

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч наведаў сёння тэрыторыю Парку высокіх тэхналогій (ПВТ) на ўскраіне Мінска.

Фота БелТА.

Фота БелТА.

Фота БелТА.

Парк высокіх тэхналогій — гэта комплексны праект, тут не толькі офісныя будынкі і навукова-даследчыя інстытуты, але і жылыя дамы. Многія аб'екты на тэрыторыі ПВТ будуць уведзены ў эксплуатацыю ўжо ў сёлета. Разам з тым прэм'ер канстатаваў, што некаторыя падрадчыкі, у тым ліку «заходнія кампаніі», не выканалі дамоўных абавязацельстваў.

Каб паскорыць будаўніцтва, да праекту падключаюцца беларускія падрадчыкі. «Усе пытанні мы вырашым без затрымкі. Галоўнае — да халадоў завяршыць асноўныя работы, забяспечыць падачу электрычнасці і вады, каб зімой прыступіць да работ знутры будынкаў. Такім чынам, пытанні комплекснай забудовы тэрыторыі Парку высокіх тэхналогій могуць быць вырашаны ў першым паўгоддзі 2015 года», — сказаў прэм'ер-міністр.

Экспарт праграмнага забеспячэння і паслуг рэзідэнтаў ПВТ за студзень—чэрвень склаў $ 246,1млн, паведаміў дырэктар адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала.

«У параўнанні з мінулым паўгоддзем экспарт вырас на 30%, і мы чакаем, што да канца года ён вырасце прыкладна на 40», — дадаў Цапкала.

Заказчыкамі ПВТ у першым паўгоддзі сталі кампаніі з 53 краін (ЗША, Расія, Вялікабрытанія, Германія, Фінляндыя, Латвія, Ізраіль і Нідэрланды).

Доля экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці склала 88%.

0
коля рубі-ан-рэалс / Адказаць
08.08.2014 / 22:05
Праграмоўцы ў РБ збольшага не веснікі перааменаў, тэхнічная эліта з крытычным падыходам, а сацыяльная база Бацькі, даволі рэакцыйная страта грамадства.
0
Вася / Адказаць
08.08.2014 / 22:39
коля рубі-ан-рэалс напiсаў(ла) -------- Да ладно, ты явно не из IT. Чё ж тогда многие уезжают, раз любят твоего бацьку. Прикажешь с вилами на бацьку твоего идти, а сам в хате скараю отсидишься?
0
User / Адказаць
08.08.2014 / 23:44
2коля Вот пускай те кто его выбирал и меняют - иначе никак. Многим людям в нашей стране право выбора давать вообще нельзя. Порой с ними пообщаешься и понимаешь, что пусть лучше так будет, а то кого-нибудь еще хуже выберут...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру