9 жніўня ў 03.00 тэлеканал «Беларусь 5» пакажа прамую трансляцыю
1/4 фіналу тэніснага турніру ў канадскім Манрэалі з прызавым фондам 2,44 млн. долараў ЗША, у межах якога экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка будзе змагацца з полькай Агнешкай Радваньскай.
Для тых, хто не зможа паглядзець матч у названы час, тэлеканал пакажа паўтор гульні 9 жніўня ў 10.00.
У выпадку выйгрышу чвэрцьфінальнай бітвы Вікторыя Азаранка сустрэнецца ў паўфінале з амерыканкай Кока Вандэвеге ці з расіянкай Кацярынай Макаравай.
Турнір у Манрэалі завершыцца 10 жніўня. Пераможца заробіць 467,3 тыс. долараў ЗША і 900 рэйтынгавых ачкоў.
***
Вікторыя Азаранка прайграла ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Манрэалі
0
0
0
0
0
0