Фота: Свабодны Данбас
У Данецку падчас абстрэлу тэрарыстаў быў пашкоджаны храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы — кафедральны сабор Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы.
Як паведамляе Рэлігійна-інфармацыйная служба Украіны, інцыдэнт адбыўся сёння ў гадзіну дня.
Мясцовыя грэка-каталікі паведамілі, што снарад трапіў на царкоўны двор, у выніку выбуху пашкоджаныя вароты. Ударнай хваляй таксама павыбівала шыбы ў адміністрацыйным памяшканні храма. На шчасце, абышлося без ахвяр — на момант артабстрэлу людзей на тэрыторыі сабора не было.
Сабор пабудаваны ў 2003 годзе. У жніўні таго ж года сабор асвяціў тагачасны патрыярх Любамір (Гузар) у прысутнасці васьмі біскупаў, вялікай колькасці святароў і людзей недухоўнага звання розных куткоў Украіны.
0
0
0
0
0
0