Дональд Туск |
«Я праінфармаваў расейскі бок, што Польшча здымае свае пярэчаньні па гэтых перамовах, — сказаў Дональд Туск. — Мэта гэтага кроку — стварыць умовы для паляпшэньня расейска‑польскіх стасункаў».
Польскі прэм’ер таксама заявіў, што яго краіна ня будзе пярэчыць уступленьню Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Пры канцы траўня прэзыдэнт Лех Качыньскі выступіў з заявай, у якой паведаміў пра блякаваньне Польшчай перамоваў паміж ЭЗ і Масквой аб уступленьні Расеі ў СГА праз праблемы вакол эмбарга на пастаўкі польскага мяса ў Расею.
Расея звяла забарону на імпарт мяса і мясныз прадуктаў з Польшчы ў канцы 2005 г., зьвінаваціўшы партнёраў ў невыкананьні санітарна‑гігіенічных нормаў і перапродажы мяса з трэціх краін пад выглядам польскага.
Варшава заяўляла, што прадукцыя польскіх заводаў адпавядае нормам Эўразьвязу, а эмбарга носіць палітычны характар. Гэтае пагадненьне Расеі і ЭЗ аб партнёрстве і супрацоўніцтве сканчаецца 1 сьнежня.
У пачатку лістапада Расея і Польшча дасягнулі дамоўленасьці аб пачатку інспэкцый польскіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў расейскімі вэтэрынарамі. Гэтае пагадненьне можа скончыцца адменай эмбарга на пастаўкі прадуктаў польскай жывёлагадоўлі ў Расею.