У Гомелі падчас рамонту згарэў легкавы аўтамабіль «Рэндж-Ровер» 2014 года выпуску.
Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, вечарам 9 жніўня паступіла паведамленне аб тым, што на вуліцы Фядзюнінскага гарыць аўтамабіль. Калі прыбылі ратавальнікі, гарэў салон аўтамабіля.
У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек, знішчаны салон аўтамабіля.
Пры самастойным тушэнні пажару траўмаваны мужчына 1967 года нараджэння, які з дыягназам «тэрмаінгаляцыйная траўма, апёкі левай рукі, правай нагі (I—II ступені, 10% цела)» шпіталяваны ў Гомельскую гарадскую клінічную бальніцу №1.
Меркаваная прычына пажару — парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання. «Рэндж-Ровер» належаў аднаму з ТАА.