10.08.2014 / 17:15

У праваслаўнай кнігарні прадаецца кніга пра «героя Данбаса» Ігара Гіркіна-Стралкова ФОТАФАКТ 86

У кніжнай лаўцы Петра-Паўлаўскага сабора на Нямізе ў Мінску ляжыць кніга Міхаіла Палікарпава «Игорь Стрелков — ужас бандеровской хунты. Оборона Донбасса».

Фота змясціла ў сваім Фэйсбуку Наталля Васілевіч.

Ігар Стралкоў-Гіркін — камандуючы г.зв. арміяй Наваросіі — арміяй самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Кніга выйшла ў 2014 г у расійскім выдавецтве «Книжный мир», на сайце ozon.ru пазначаецца як бэстсэлер.

У міні-анатацыі напісана: «Наваросія ў агні вайны. Ці стане гэтая вайна кропкай адліку адраджэння Расіі? Хто адкажа на гэтае пытанне?

Быць можа, Ігар Стралкоў і яго стальныя паўстанцы, якія грудзьмі закрылі ад амерыкана-ўкраінскіх фашысцкіх ордаў гарады і вёскі Данбаса?

Палкоўнік Стралкоў, яшчэ ўчора мала каму вядомы ў Расіі гісторык, рэканструктар, журналіст і воін, які прайшоў прыднястроўскую, югаслаўскую і чачэнскую войны стаў новым тварам Расіі, якая ўздымаецца з каленяў. Па-рыцарску высакародны, мужны, цвёрды, але справядлівы — гонар, розум і сумленне рускага народа — нездарма яму так да твару эпалеты Рускай імператарскай арміі, нездарма ён, патомны рускі афіцэр, так падобны тварам і выпраўкай на ўнука генералісімуса Суворава.

Як б не павярнуўся да яго яго ваенны лёс, Ігар Іванавіч Стралкоў ўжо назаўжды ўпісаў сваё імя ў гісторыю слаўнай абаронай новага рускага Сталінграда, горада са шматзначнай, і, напэўна, не выпадковай назвай — Славянск.

Гэтая кніга — першая біяграфія загадкавага героя нашага часу палкоўніка Стралкова, у якой прадстаўлены як успаміны яго блізкіх сяброў, так і матэрыялы з розных крыніц, уключаючы асабістыя дзённікі камандуючага ўзброенымі сіламі Данецкай Народнай Рэспублікі, у якіх ён апісвае бітву за Славянск і адкрыта адказвае на нязручныя пытанні».

Міхаіл Палікарпаў — аўтар кніг пра барацьбу сербскага народа, якога прадалі «сябры».

Вось такая анатацыя, што гаворыць сама за сябе.

0
аа / Адказаць
10.08.2014 / 17:17
У яго адно з прозьвішч - дзявочае? Ці што?
0
Аляксей / Адказаць
10.08.2014 / 17:32
А чаму яны не рэлігійнымі кнігамі гандлююць? А яшчэ, мабыць, ільготы нейкія атрымліваюць, як рэлігійная арганізацыя.
0
Міцяй / Адказаць
10.08.2014 / 17:32
Ну, з праваслаўнай царквой у нас ўсё зразумела, яе як захапілі расейцы ў 18 стагодзі з маскоўскай патрярхіяй і з тых часоў яна стала прапаведываць вялікарасейскі шавінізм, а ў нашыя часы-яшчэ і славянафашызм і расейскі сепаратызм. Гэта варожая арганізацыя для беларусаў і беларускай дзяржаўнасьці. Беларускаю праваслаўнаю царкву трэба вывесьці з пад кіраўніцтва Масквы і вярнуць назад-ў Канстанцінопаль, у якого маскоўцы анжксавалі царкву і землі ў Беларусі. Нашая праваслаўная царква з моманту крышчэньня нашых народаў у цяперашняй Беларусі, была Канстанцінопальскай патрыярхіі.
Паказаць усе каментары/ 86 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру