Наперадзе Лагойск: топ-10 беларускіх гарадоў з самай высокай нараджальнасцю
Белстат апублікаваў дадзеныя аб нараджальнасці ў гарадах і гарадскіх пасёлках краіны за 2012 год.
Агулам па краіне дэмаграфічны паказчык склаў 12,2 народжаных дзіцяці на 1000 насельніцтва. У гарадах і гэтая лічба дасягае 12,4 дзіцяці.
Якія з гарадоў у рэйтынгу наперадзе?
Топ-10 гарадоў з самай высокай нараджальнасцю
1) Лагойск — 18,7
2) Косава — 17,2
3) Янава — 16,8
4) Маларыта — 16,7
5) Жыткавічы — 16,6
Жлобін — 16,6
7) Заслаўе — 16,5
8) Любань — 15,9
9) Нароўля — 15,8
Узда — 15,8
Васілевічы — 15,8.
Апроч таго, высокая нараджальнасць фіксавалася ў некаторых беларускіх «пасёлках гарадскога тыпу». Напрыклад, гэта Брагін (21,3), Бобр (18,1), Карма (18).
З адваротнага боку рэйтынгу гарады, у якіх нараджальнасць упала на ўзровень ніжэй за 10.
Гэта Орша і Дзісна (па 10), Крычаў і Чашнікі (па 9,9), Талачын (9,8) і Клічаў (9,3).
На апошнім месцы адзін з самых маленькіх беларускіх гарадоў, Тураў. У 2012-м у ім нарадзілася ўсяго 24 дзяцей, каэфіцыент нараджальнасці склаў 8,5.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары