Актывісты арт-групы «Партызан» правялі ў Мінску інфармацыйную акцыю з заклікам не карыстацца расійскімі георгіеўскімі стужкамі, якія цяпер з'яўляюцца «сімвалам міжнароднага тэрарызму», а таксама «асацыююцца з падтрымкай знешняй агрэсіўнай палітыкі Расіі», гаворыцца ў прэс-рэлізе групы.

Інфармацыйныя ўлёткі распаўсюджваліся на прыпынках, пад'ездах дамоў, рэкламных тумбах, а таксама закладваліся за дворнікі аўтамабіляў з георгіеўскімі стужкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?