на фота — канфіскаваныя грошы, фота Юліі Ганчаровай

на фота — канфіскаваныя грошы, фота Юліі Ганчаровай

Следчы камітэт працягвае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан», паведаміла ў сваім Фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

«Устаноўлена, што службовыя асобы прадпрыемства, дзейнічаючы групай асоб паводле папярэдняй змовы з прадстаўнікамі камерцыйных структур, наўмысна, насуперак інтарэсам службы здзейснілі дзеянні з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам і цяжкія наступствы ў выглядзе ўрону прадпрыемству ў асабліва буйным памеры. Гэта звязана з працэдурамі закупак і выканання кантрактаў прадпрыемства», — гаворыцца ў паведамленні.

У цяперашні час пад вартай знаходзіцца шэсць чалавек. Тры службовыя асобы прадпрыемства, уключаючы намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан», і тры прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання прыватнай формы ўласнасці.

Нанесеная прадпрыемства шкода складае каля чатырох мільярдаў рублёў.

Усім падазраваным прад'яўленыя абвінавачванні. Частка з іх ужо пачалі даваць паказанні аб сваёй супрацьпраўнай дзейнасці і выказалі гатоўнасць кампенсаваць прычыненую шкоду. Дзеянні службовых асоб кваліфікаваныя следствам па ч. 3 арт. 424 (Злоўжыванне службовым паўнамоцтвамі) крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, дзеянні прадстаўнікоў камерцыйных структур - па ч. 6 арт. 16 г. 3 арт. 424 (дапамаганне ў злоўжыванні службовым паўнамоцтвамі) крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

На маёмасць абвінавачаных следчымі накладзены арышт.

У ходзе ператрусаў канфіскавана больш за паўмільёна даляраў ЗША, арыштавана сем дарагіх аўтамабіляў бізнес-класа, а таксама ювелірныя вырабы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?