На Беларускай валютна-фондавай біржы 11 жніўня прайшлі чарговыя валютныя таргі. Беларускі рубель аслабіў пазіцыі ў дачыненні да трох асноўных замежных валютаў.
У параўнанні з канцом мінулага тыдня курс даляра вырас на 10 рублёў да 10 360 рублёў.
Еўра ўмацаваўся на Br20 да 13 880 рублёў.
Расійскі рубель падаражэў на Br3,5 да 287,5 беларускага.