Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна зняліся ў трэцім сезоне серыяла «Картачны домік».

Крыніцы ў здымачнай групе пацвердзілі, што дзяўчаты былі пляцоўцы 7 жніўня. Як мяркуецца, з'яўленне Pussy Riot у серыяле звязана з тым, што ў новым сезоне «Картачнага доміка», асноўнай тэмай стане знешняя палітыка ЗША.

Здымкі некаторых эпізодаў трэцяга сезона серыяла павінны былі адбыцца ў штаб-кватэры ААН, у зале Рады бяспекі, аднак расійская дэлегацыя заблакавала гэтую магчымасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?