Мэр горада Лутугіна спрабаваў прадаць гуманітарную дапамогу людзям, якаяя 9 жніўня была прывезена ў горад.
Пра гэта EastKorr распавёў мясцовы жыхар Раман Лагвіненка.
«У Лутугіна 9 жніўня прывезлі гуманітарку. Замест таго, каб раздаць яе галодным людзям, наш мэр выставіў усю гуманітарку ў краму на продаж», - паведаміў мужчына.
Паводле яго слоў, калі пра гэта даведаліся вайскоўцы, кіраўніка горада арыштавалі.
«Прыехаў ваенны камендант і ўсе раздаў людзям проста так. У нас абяцаюць у хуткім часе наладзіць выдачу выплат, людзі зусім жывуць без сродкаў, абяцаюць пакуль раздаваць прадукты бясплатна», — дадаў Раман.
.