У Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заклікаюць жыхароў пакінуць Данецк і Луганск для эфектыўнага правядзення АТА, паведамляе РБК-Украіна.

Штаб Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) заклікае жыхароў Данецка і Луганска пакінуць гэтыя гарады, скарыстаўшыся «зялёнымі калідорамі», каб сілы АТА маглі больш эфектыўна правесці наступленне ў гэтых пунктах. Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве 11 жніўня заявіў спікер інфармцэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

«Мы яшчэ раз звяртаемся да мірных жыхароў па магчымасці часова пакінуць гэтыя гарады, дзе будзе праводзіцца аперацыя па іх вызваленні і знішчэнні тэрарыстаў», — сказаў Лысенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0