У сталічных крамах з'явіцца бульба з каляровай мякаццю.

Як расказаў агенцтву «Мінск-Навіны» намеснік генеральнага дырэктара РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» Іван Калядка, цяпер беларускія селекцыянеры працуюць над вывядзеннем новых айчынных гатункаў, якія будуць адрознівацца колерам мякаці.

Да прыкладу, з'явіцца бульба з ружовай, сіняй і фіялетавай мякаццю. Пры гэтым якасць яе застанецца высокай. Бульба будзе выкарыстоўвацца для вытворчасці чыпсаў, фры, сухога пюрэ. Таксама яго змогуць набываць у гандлёвай сетцы і звычайныя пакупнікі. Працэс селекцыі, які доўжыўся 9 гадоў, ужо завершаны. Зараз незвычайная бульба праходзіць дзяржаўныя выпрабаванні, затым яе размножацца і аддадуць у вытворчасць.

Усяго беларускія селекцыянеры вывелі больш за 120 гатункаў айчыннай бульбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0