Ваенна-паветраныя сілы Расіі пасля падпісання міжурадавага пагаднення гатовыя пачаць разгортванне авіябазы ў Баранавічах, у Брэсцкай вобласці, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Будзем ствараць базу ў Баранавічах, усё для гэтага ёсць, адзінае, што чакаем, — заключэння міжурадавага пагаднення. Пасля гэтага прыступім да гэтых мерапрыемстваў у поўным аб'ёме», — сказаў Віктар Бондараў.

Галоўнакамандуючы удакладніў, што гаворка ідзе пра базаванне знішчальнікаў Су-27.

10 снежня 2013 г. экіпажы расійскіх знішчальнікаў Су-27 заступілі на сумеснае баявое дзяжурства. Раней аб стварэнні базы заяўляў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0