У Салігорску з розніцай у тры гадзіны на адным і тым жа скрыжаванні здзейсненыя два наезды на непаўналетніх, паведаміла старэйшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Ганна Банадык.

Так, 10 жніўня ў 15.10 мясцовы жыхар, які кіраваў без пасведчання кіроўцы аўтамабілем «Вольва 940» па вул. Маладзёжнай з боку вул. К. Заслонава ў бок вул. Кастрычніцкая (на скрыжаванні вул. Багамолава — Маладзёжнай), здзейсніў наезд на 8-гадовага хлопчыка. Дзіця перасякала праезную частку на ровары па нерэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа. З цялеснымі пашкоджаннямі хлопчык шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне Салігорскай ЦРБ.

У гэты ж дзень 24-гадовая мясцовая жыхарка, кіруючы аўтамабілем «БМВ 525» па вул. Маладзёжнай з боку вул. Кастрычніцкай у бок вул. К. Заслонава, на гэтым скрыжаванні здзейсніла наезд на 4-гадовую дзяўчынку. Яна перасякала праезную частку разам з маці па нерэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа. Дзіця з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавана ў траўматалагічнае аддзяленне Салігорскай ЦРБ.

Ганна Банадык адзначыла, што за сем месяцаў бягучага года з-за парушэння правілаў праезду пешаходнага пераходу здзейснена 291 ДТЗ, 54 з іх звязаны з наездамі на дзяцей. У выніку чацвёра непаўналетніх загінулі і 50 атрымалі раненні. Усяго з пачатку года ў дарожна-транспартных здарэннях смяротна траўмаваныя 20 непаўналетніх, 237 дзяцей патрапілі на бальнічныя ложкі з траўмамі. За два летнія месяцы загінулі 9 і атрымалі раненні 90 дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?