Сакратар РНБА Андрэй Лысенка паведаміў пра тое, што заява прэс-службы Крамля аб расійскім гуманітарным канвоі ва Украіну не адпавядае рэчаіснасці.

Reuters.com

Reuters.com

Пра гэта сакратар РНБА паведаміў Эспресо.TV.

«Насамрэч гэтая гуманітарная дапамога накіроўваецца ва Украіну па дамоўленасці Пятра Парашэнкі з Міжнародным Чырвоным Крыжам. Таму, такім чынам расійскі бок хоча выдаць гэтую місію за ўласную ініцыятыву», — сказаў Андрэй Лысенка.

«З ініцыятывай аб арганізацыі гуманітарнага грузу звярнуўся наш прэзідэнт Пятро Парашэнка да еўракамісара, ён падтрымаў, паабяцаў, што з боку ЕС будзе выдзелена каля 2.500.000 еўра для жыхароў Данбаса. Уладзімір Пуцін спазніўся з гэтай ініцыятывай і выкарыстаў гэта для ўласнага піяру — гэта не больш чым піяр. Зараз Пятро Парашэнка праводзіць перамовы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай і паводле папярэдняй інфармацыі ён таксама падтрымае гэтую ініцыятыву. Незразумела, чаму Пуцін павінен даставіць гуманітарны канвой для тых жа тэрарыстаў, якіх ён узбройвае. Гэта прыкры выпадак, які павінен стаць урокам для міжнароднай гісторыі», — падкрэсліў Андрэй Лысенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?