Расія можа сама сябе карміць, а таксама пастаўляць прадукцыю ў іншыя рэгіёны і краіны, заявіў кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў.

фота з фэйсбука Дзмітрыя Мядзведзева

фота з фэйсбука Дзмітрыя Мядзведзева

«Відавочна, што сёння пытанні харчовага забеспячэння краіны выходзяць на пярэдні план. Мы такая краіна, такая дзяржава, якая можа і павінна сама сябе карміць і не толькі карміць, але і пастаўляць прадукцыю ў іншыя рэгіёны і краіны», — сказаў Мядзведзеў на сустрэчы з в.а. губернатара Стаўрапольскага краю Уладзімірам Уладзіміравым.

Ён таксама паведаміў, што падпісаў пастанову аб унясенні змяненняў у дзяржпраграму па развіцці сельскай гаспадаркі Расіі.

Паводле яго слоў, гэта зроблена для таго, каб надаць дадатковы імпульс развіццю слабых галін расійскай сельскай гаспадаркі, а таксама ўзмацніць імпартазамяшчэнне харчавання.

З 7 жніўня Расія на год абмежавала імпарт некаторых відаў сыравіны і харчавання з краін, якія раней увялі супраць яе санкцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?