14 жніўня а 12-й гадзіне ў рэдакцыі Беларускага Радыё Рацыя (Беласток, вул. Цепла 1/7) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам, былым палітвязнем, сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД) Паўлам Севярынцам.

Мерапрыемства арганізоўвае Беларуская Нацыянальная Памяць.

У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі «Беларуская глыбіня», якую Павел Севярынец напісаў падчас трохгадовай ссылкі за «Плошчу» ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна (Берасцейская вобл.). Гэта серыя эсэ пра беларускую глыбінку на тэму гісторыі і нацыянальнай ідэі.

Павел Севярынец у 1994–1999 гг. працаваў журналістам у шэрагу недзяржаўных выданняў. З 1998 г. друкуецца ў незалежнай прэсе як публіцыст. У 1999-2003 гг. быў намеснікам старшыні Партыі БНФ, з 1999 да 2004 гг. — старшынём Маладога Фронту. Зараз з'яўляецца сустаршынём аргкамітэта па стварэнні партыі БХД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0