У Беларусі некаторыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва будуць праіндэксаваныя з 1 верасня на 9,8%.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар дэпартамэнта коштавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін.

«Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс змены тэмпаў росту намінальнага заробку склаў 9,8%. Значыць, з 1 верасня тарыфы на ЖКП будуць праіндэксаваныя на 9,8%, але будуць праіндэксаваныя толькі субсідаваныя тарыфы, гэта значыць тыя, якія дасягнулі 100-адсоткавага ўзроўню кампэнсацыі выдаткаў, — адзначыў дырэктар дэпартамэнта. — Тарыфы на вываз смецця ў асобных рэгіёнах не будуць падлягаць індэксацыі».

Паводле інфармацыі прадстаўніка Мінэканомікі, узровень кампэнсацыі фактычнага сабекошту ЖКП насельніцтвам за 2013 склаў 24,4%, за першае паўгоддзе гэтага года гэны паказчык павялічыўся да 31%. «З улікам тых захадаў, якія прадугледжаныя ўказам №550, гэты ўзровень павінен значна ўзрасці пад канец года», — сказаў дырэктар дэпартамэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?