Буйная маскоўская фірма ўклала кантракт зь літоўна‑мэханічным заводам (гісэрняй) ў Смаргоні. Знаёміны з прадукцыяй мясцовых літоўнікаў адбыліся на адной з выстаў, і яна прыйшлася даспадобы сваёй якасьцю.

Цяпер смаргонская гісэрня будзе пастаўляць у Расею лёгкія каналізацыйныя люкі з надпісам «Сочы‑2014».

Першыя партыі замовы ўжо выправіліся ў Маскву.

Яшчэ адна беларуская фірма працуе на сочынскую алімпіяду. Шчучынскія вытворцы шлангаў уклалі кантракт на пастаўку ў сталіцу зімовых алімпійскіх гульняў палівачных камплектаў «Крынічка».

Паводле BulletinOnline.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0