Цэнтр Ўсходнееўрапейскіх даследванняў EESC запрашае на штогадовую сустрэчу беларускіх студэнтаў United Students of Belarus Rally. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія студэнты, якія навучаюцца за мяжой і ў Беларусі, а таксама ўдзельнікі папярэдніх раллі.

 Сустрэча пройдзе з 1 па 5 кастрычніка 2014 года ў Літве. Студэнцкае раллі праводзіцца ўжо ў восьмы раз. Мэта такіх сустрэч — магчымасць завязаць новыя кантакты, абмяняцца прафесійным досведам з суайчыннікамі, якія жывуць за межамі Беларусі. Сёлета сустрэча прысвячаецца міжкультурнаму дыялогу. У цэнтры ўвагі - развіццё адкрытага і актыўнага грамадзства праз ўзмацненне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

 Арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў сустрэчы, пражыванне ў Літве падчас раллі, харчаванне. Унёсак удзельніка складае 10 еўра.

 Удзельнікамі сустрэчы могуць стаць студэнты ва ўзросце ад 18 да 30 год, якія навучаюцца ў Беларусі ці па-за межамі краіны. Таксама вітаецца ўдзел тых, хто наведваў папярэднія раллі. Заяўку аб удзеле ў мерапрыемстве неабходна даслаць да 25 жніўня на e-mail: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?