13.08.2014 / 18:23

Расія адмовілася ад украінскага алкаголю 5

Расспажыўнагляд з 15 жніўня 2014 года прыпыняе ўвоз алкаголю з тэрыторыі Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба расійскага ведамства.

Як адзначаецца, пры ажыццяўленні дзяржаўнага нагляду за абаротам харчовай прадукцыі пры даследаванні гарэлкі, піва і піўных напояў вытворчасці Украіны выяўлены неаднаразовыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў галіне абароны правоў спажыўцоў:

— Піва вытворчасці ПАТ «Абалонь» не адпавядала патрабаванням па энергетычнай каштоўнасці і арганалептычных паказчыках;

— У піўнога напою вытворчасці ПАТ «Сан ІнбевУкраіна» выяўлена неадпаведнасць нарматыўным патрабаванням, што прад'яўляюцца да маркіроўкі прадукцыі;

— Спіртныя напоі вытворчасці ТАА «Украінская дыстрыбуцыйная кампанія» не адпавядалі па аб'ёмнай долі спірту і арганалептычных паказчыках.

«Усе лабараторныя даследаванні праводзіліся выпрабавальнымі лабараторнымі цэнтрамі, акрэдытаванымі ў расійскай і міжнароднай сістэме акрэдытацыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама адзначаецца, што ў мэтах забеспячэння правоў спажыўцоў Расспажыўнагляд прыпыняе з 15 жніўня 2014 ўвоз на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі спіртных напояў, піва і піўных напояў названых вытворцаў.

0
Веранiка / Адказаць
13.08.2014 / 18:54
С Грузии нельзя, с Украины - тоже.. Скоро люд росс к Кремлю выйдет -французские вина не всем покарману
0
Валацуга / Адказаць
13.08.2014 / 19:13
падурэлі маскалі ў канец!Ўсе ж цудоўна ведаюць што хужэй за расейскае піва і гарэлку можа быць толькі керасін ці ацэтон.Тое што яны ў сваей Рашэ выпускаюць піць немагчыма.100 % што у нас"чарніла" нават лепшае за іх пойла,якое яны называюць віном ці водкай.
0
глыбоцкі / Адказаць
13.08.2014 / 19:30
путінізм головного мозга
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру