13.08.2014 / 20:10

На пасла Украіны ў Беларусі завялі крымінальную справу  абноўлена 6

фота Ірыны Арахоўскай

Генеральная пракуратура Украіны прад'явіла абвінавачванне былому міністру абароны, а сёння паслу ў Беларусі Міхаілу Ежэлю.

Пра гэта паведаміў сёння генеральны пракурор Украіны Віталь Ярэма.

Паводле яго слоў, гэта адбылося ў рамках расследавання справы аб знішчэнні тылавога забеспячэння ўкраінскай арміі.

«Мы высунулі падазрэнне некалькі дзён таму былому міністру абароны Ежалю. Кваліфікацыя пачынаецца з 401 артыкула (невыкананне загаду) і заканчваецца артыкулам 403.

Гэта раздзел Крымінальнага кодэкса, які рэгламентуе ваенныя злачынствы, прыцягненне да адказнасці асоб, якія ўчынілі ваенныя злачынствы. Там цэлы шэраг артыкулаў, па якіх мы адкрылі крымінальныя вытворчасці», — адзначыў генпракурор.

Ярэма падкрэсліў, што гаворка ідзе пра перыяд з 2005 да 2013 года. Ежаль з лютага 2008 па сакавік 2010 г. быў галоўным інспектарам Галоўнай інспекцыі Міністэрства абароны Украіны, з сакавіка 2010 па люты 2012 г. — міністрам абароны Украіны.

Ярэма зазначыў, што адкрыта больш за 50 крымінальных вытворчасцей.

«Мы зараз распачалі крымінальныя вытворчасці па фактах давядзення ўкраінскай арміі да таго стану, у якім яна знаходзіцца цяпер.

Гэта яшчэ ў 2008, 2005 гадах, калі былі знішчаныя, фактычна, тылавыя падраздзяленні, калі ў Грузіі прадавалі нашы сістэмы супрацьпаветранай абароны «Бук» і сродкі не паступалі ў дзяржаўны бюджэт», — сказаў Ярэма.

Раней Галоўнае ўпраўленне нагляду за выкананнем законаў у ваеннай сферы таксама адкрыла крымінальную вытворчасць наконт таго, што Мінабароны па ўказанні былога міністра Міхаіла Ежаля кампенсавала па фіктыўных пагадненнях 40 мільёнаў грыўняў камерсантам на камунальныя патрэбы. Камерцыйныя структуры карысталіся вадой, электраэнергіяй, памяшканнямі Узброеных сіл і пры гэтым атрымлівалі кампенсацыю.

Міхаіл Ежаль у красавіку 2013 г. быў прызначаны Віктарам Януковічам надзвычайным і паўнамоцным паслом у Беларусі.

nn.by

0
321-бах / Адказаць
13.08.2014 / 22:06
Паселіцца побач з Бакіевым?
0
Хведзя / Адказаць
13.08.2014 / 23:46
Дарэмна Ежаля чапаюць. Ён заўсёды быў за адзіную і непадзельную Украіну. Спытайцеся ў Гугла.
0
бориска / Адказаць
14.08.2014 / 00:14
Заголовок интригует,думаешь: "а что он такого в Беларуси сделал?".. А оказывается,это хвостик из прошлого... П.С. и почему не пересматривают ВСЕ назначения предыдущего купленного президента?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру