У Мазырскім раёне ўнук задушыў падушкай бабулю, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Труп пенсіянеркі 1939 нараджэння быў знойдзены 11 жніўня ў 20.55 у сваім доме ў вёсцы Бабраняты Мазырскага раёна. Па папярэднім заключэнні судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ад механічнай асфіксіі. «Папярэдне ўстаноўлена, што ўнук 1991 года нараджэння, жыхар Мазыра, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у 20.30 у сварцы задушыў бабулю падушкай. У цяперашні час падазраваны затрыманы», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Яшчэ адна сварка сваякоў ледзь не скончылася забойствам. У горадзе Баранавічы ў 01.00 з колата-рэзанай ранай грудной клеткі быў шпіталізаваны мужчына 1958 года нараджэння. Папярэдне ўстаноўлена, што ў сварцы пасля сумеснага распівання спіртных напояў яго спрабаваў забіць нажом сын, які пражывае разам з бацькам. Абодва мужчыны непрацуючыя. Падазраваны таксама затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?