13.08.2014 / 21:19

Беларусь заменіць украінскую электроніку ў абаронцы Расіі 5

Прадпрыемствы Беларусі пашыраць свой удзел у рэалізацыі расійскага дзяржабаронзаказу, тым самым вырашыўшы праблему спынення ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Расіі і Украіны, паведаміў журналістам у сераду намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расіі Юрый Слюсараў на прэс-канферэнцыі ў падмаскоўным горадзе Жукоўскі.

Цяпер у Жукоўскім праходзіць міжнародная выстава ўзбраення, тэхналогій і інавацый «Абаронэкспа-2014».

«Удзел прадпрыемстваў Беларусі ў рэалізацыі расійскага дзяржабаронзаказу будзе пашыраны. У прыватнасці, у Міністэрстве прамысловасці і гандлю РФ разглядаецца пытанне аб больш цесным супрацоўніцтве мінскага завода «Інтэграл» з расійскімі прадпрыемствамі абаронна-прамысловага комплексу (АПК), у тым ліку ў галіне дзяржабаронзаказу», - заявіў Слюсараў.

Паводле яго слоў, беларускія прадпрыемствы і раней удзельнічалі ў шматлікіх праграмах пры выкананні дзяржабаронзаказу, у тым ліку і завод «Інтэграл». Гэты завод вырабляе часткі электронна-кампанентнай базы для расійскага ОПК, якія раней закупляліся ва Украіны.

0
Шило на мыло / Адказаць
13.08.2014 / 23:02
Да, да, да. Беларусь и прокормит роССию, и украинскую электронику заменит, и НАТО остановит. Кто-то сомневается?
0
: / Адказаць
14.08.2014 / 08:37
Гэта ўжо не абаронная прамысловасьць. І на руках беларускіх электроншчыкаў будзе кроў...
0
Смешна у роте / Адказаць
14.08.2014 / 08:43
Украина полностью обеспечивала Россию вертолетными двигателями и комплектущими для баллистических ракет (вроде бы это делалось в Днепропетровске). В результате Россия осталась без вертолетных двигателей. И что Беларусь это освоит????
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру