13.08.2014 / 21:59

Памерла амерыканская актрыса Ларэн Бэкал: яе бацька паходзіў з Вішнева і быў дзядзькам Шымана Перэса 6

Амерыканская актрыса Ларэн Бэкал — адна з самых значных кіназорак ў гісторыі пасляваеннага кінематографа, памерла 12 жніўня ва ўзросце 89 гадоў ў Нью-Ёрку.

Яна нарадзілася ў 1924 годзе ў Нью-Ёрку і яе сапраўднае імя Бэці Джоан Перская. Яна — дачка яўрэйскіх эмігрантаў. Маці паходзіла з Румыніі (пасля разводу бацькоў Ларэн узяла прозвішча маці).

Бацька — Вольф Уільям Перскі — нарадзіўся ў Нью-Джэрсі, а ягоныя бацькі паходзілі з Вішнева (сёння — Валожынскі раён), а сама Бэці-Ларэн прыходзілася стрыечнай сястрой іншаму вядомаму ўраджэнцу Вішнева — 9-му прэзідэнту Ізраіля Шыману Перэсу.

Ларэн Бэкал пачынала кар'еру ў якасці мадэлі, у 19 гадоў знялася разам са знакамітым акцёрам Хамфры Богартам, за якога неўзабаве выйшла замуж, у сваёй першай карціне «Мець або не мець» (1944). Потым была экранізацыя рамана Рэйманда Чандлера «Глыбокі сон» (1944), яна сыграла ў фільме Вівіян Стэрнвуд.

Таксама Бэкал знялася ў 1953 годзе з Мэрылін Манро ў фільме «Як выйсці замуж за мільянера». Пасля смерці Богарта ў 1957 годзе была заручана з Фрэнкам Сінатрам, затым выйшла замуж за лаўрэата «Оскара» Джэйсана Робардса.

У 2009 г. Ларэн Бэкал была ўзнагароджана «Оскарам» за ўклад у развіццё кіно.

0
голас з цемры / Адказаць
13.08.2014 / 22:30
І што карыснага яна зрабіла для Беларусі? Нічога! Як і Шымон Пэрэс.
0
Нацi / Адказаць
13.08.2014 / 23:09
Жаль,когда уходят легенды.Красивейшая женщина,и в возрасте выглядела достойно без этой ужасающей пластики и тонн косметики. Очень жаль…
0
Jahor / Адказаць
13.08.2014 / 23:21
а калі б бацька ня з'ехаў - стаяла б зараз у чарзе па хлеб у якім-небудзь Вішнёўскім сельпо, гарод бы глядзела ды курак разводзіла
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру