Кампанія Herbalife і футбольны клуб «БАТЭ» абвясцілі пра пачатак супрацоўніцтва, у межах якога плануецца ўзаемадзеянне экспертаў брэнда Herbalife з трэнерскім штабам і прадстаўнікамі медыцынскай службы каманды па інтэграцыі прадуктаў Herbalife у рацыён харчавання гульцоў.

Кампанія Herbalife бярэ на сябе абавязацельства поўнасцю забяспечыць патрэбы ФК «БАТЭ» ў катэгорыях спецыялізаванага/функцыянальнага харчавання.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі, паводле ўмоў пагаднення, лагатып Herbalife будзе размешчаны на спіне гульнёвай формы асноўнага складу «БАТЭ» на матчах чэмпіянату, кубка і суперкубка Рэспублікі Беларусь па футболе. Акрамя гэтага, плануецца серыя рэкламных актыўнасцяў. Сума кантракта не выдаецца. 

«Беларусь з'яўляецца стратэгічна важным рынкам для Herbalife, таму мы прынялі рашэнне аб развіцці праграмы спартыўнага партнёрства з вядучым футбольным клубам краіны, — паведаміў Стывен Кончы, віцэ-прэзідэнт Herbalife у Расіі, СНД, Манголіі, краінах Балтыі і Ізраілі. — Наш прынцыповы падыход заснаваны на інтэграцыі прадуктаў Herbalife у рэжым харчавання футбалістаў для дасягнення максімальных вынікаў, а таксама на супрацоўніцтве спецыялістаў трэнерскага і медыцынскага штабоў з экспертамі Herbalife. Гэты прынцып ужываецца для ўсіх каманд, партнёрамі якіх мы з'яўляемся, і менавіта ён будзе выкарыстаны ў працы з ФК «БАТЭ». 

Паведамляецца, што як партнёр па харчаванні кампанія Herbalife будзе супрацоўнічаць з урачамі футбольнага клуба ў распрацоўцы праграмы харчавання гульцоў каманды. Прадукцыя будзе выкарыстоўвацца пад кантролем галоўнага трэнера і ўрача ФК «БАТЭ». 

Кампанія Herbalife з'яўляецца партнёрам па харчаванні зоркі сусветнага футбола Крышціяну Раналду (Партугалія), а таксама больш як 25 вядучых футбольных клубаў свету, уключаючы «Спартак» (Масква, Расія), «Шахцёр» (Данецк, Украіна), і тытульным спонсарам «Лос-Анджэлес Гэлэксі» (ЗША).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?