14.08.2014 / 18:51

Новы USB будзе сіметрычным і атрымае хуткасць у 10 гігабіт за секунду 3

Новае пакаленне USB, якое ўжо гатова да вытворчасці, хутка цалкам заменіць класічныя раз'ёмы, якія з'явіліся яшчэ ў 1995 годзе.

У новым фармаце USB, які атрымаў назву Type-C, распрацоўшчыкі павялічылі хуткасць перадачы дадзеных.

Прапускная здольнасць новага USB складае 10 гігабіт у секунду, што дазволіць новаму раз'ёму выцесніць HDMI. Акрамя таго, быў значна паменшаны памер штэкера і порта, што дазволіць паменшыць таўшчыню гаджэтаў.

Але галоўным адрозненнем USB Type-C стала яго сіметрычнасць, якая дазваляе ўстаўляць штэкер у любым становішчы. З новым портам не прыйдзецца клапаціцца аб тым, каб уторкнуць кабель «правільным бокам».

Як чакаецца, паўнавартаснае ўкараненне новага USB можа заняць даволі шмат часу, а карыстальнікам прыйдзецца зноў успомніць пра перахаднікі.

0
Pich / Адказаць
14.08.2014 / 21:07
Вельмi добрая навiна !
0
цікава / Адказаць
14.08.2014 / 22:09
чаму НН бярэ матар'ялы не з украінска-, а расейскамоўнай вэрсіі unian?
0
БM / Адказаць
14.08.2014 / 22:36
цікава напiсаў(ла) 14 жнiўня 2014 у 22:09 чаму НН бярэ матар'ялы не з украінска-, а расейскамоўнай вэрсіі unian? ------------------------ Таму што тут "Белоруссия"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру