РУП «Белтэлекам» папярэджвае аб магчымых кароткачасовых перапынках у доступе да інтэрнэту па тэхналогіях Wi-Fi і ADSL 15 жніўня, паведамілі ў прэс-службе аператара.
Перапынкі працягласцю да 15 хвілін у прадастаўленні паслуг «Бесправадны доступ да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi» і «Доступ да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі ADSL» магчымы 15 жніўня з 00.00 да 06.00 на ўсёй тэрыторыі пакрыцця. Таксама ў карыстальнікаў могуць узнікнуць праблемы з доступам да асабістага кабінета.
«Магчымыя кароткачасовыя перапынкі звязаны з правядзеннем прац па абнаўленні апаратнага комплексу», — растлумачылі ў прэс-службе «Белтэлекама».