Чыноўнікі анексаванага Крыма заяўляюць, што на паўвостраве больш не будзе класаў з навучаннем на ўкраінскай мове ў пачатковай школе.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, такую заяву зрабіла міністр адукацыі, навукі і моладзі рэспублікі Наталля Ганчарова.

«На тэрыторыі Крымскай федэральнай акругі Расіі не будуць фарміравацца пачатковыя класы з навучаннем на ўкраінскай мове. Жадаючых проста не знайшлося», — заявіла Ганчарова.

Паводле яе слоў, бацькі першакласнікаў напісалі заявы на навучанне на рускай мове, а ў раёнах пражывання крымскіх татараў былі жадаючыя навучаць дзяцей на крымскататарскай.

Выключэнне можа скласці былая ўкраінская гімназія ў Сімферопалі, дзе прыкладна трохі больш за чвэрць бацькоў напісалі заяву аб жаданні навучаць сваіх дзяцей на ўкраінскай мове, — паведаміла Ганчарова.

У канцы навучальнага года ў некаторых крымскіх школах бацькам вучняў раздалі апытальнікі, у якіх прапанавалі выказаць меркаванне з нагоды вывучэння ўкраінскай і крымскататарскай моў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?