Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі абвешчаны ва ўнутраны вышук, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на генпракуратуру рэспублікі.

Грузінская пракуратура выпусціла пастанову пра абвяшчэнне экс-прэзідэнта ў вышук і ўжо перадала яго ў МУС. Раней грузінскі суд вынес рашэнне аб завочным арышце Саакашвілі. Былому прэзідэнту Грузіі прад'яўленыя абвінавачванні па трох крымінальных справах. У прыватнасці, Саакашвілі вінавацяць у разгроме тэлекампаніі «Імеды» і разгоне акцыі апазіцыі 7 лістапада 2007 года.

Міхаіл Саакашвілі — адзін з лідараў «Рэвалюцыі ружаў», у выніку якой быў адхілены ад улады Эдуард Шэварднадзэ. Саакашвілі быў прэзідэнтам Грузіі з 2004 па 2013 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?