Былога «міністра абароны» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Ігара Гіркіна чакае месячны адпачынак.

Пра гэта паведаміў «прэм'ер-міністр» ДНР Аляксандр Захарчанка, перадае расійскі сайт РБК.

Па словах Захарчанка, пасля адпачынку ў Гіркіна «будуць новыя заданні на тэрыторыі Новороссіі».

Ігар Гіркін, які выбраў сабе мянушку «Стралкоў», узначальваў групу дыверсантаў, якая ў красавіку захапіла Славянск, Краматорск і Чырвоны Ліман — стратэгічныя вузлы на захадзе Данбаса. З гэтай акцыі пачалася спроба адарваць ад Украіны Данецкую і Луганскую вобласці і далучыць іх да Расіі.

Аднак маскоўская прапаганда перастаралася: Гіркін стаў настолькі папулярным у Расіі, што загаварылі нават пра яго як пра канкурэнта Пуціну. Пасля гэтага тон прапаганды рэзка памяняўся. Гіркіна-Стралкова сталі вінаваціць у здачы Славянска.

Гіркіна знялі з пасады «міністра абароны» ДНР, а 15 жніўня «вярхоўны савет» ДНР зацвердзіў на пасадзе «міністра абароны» самаабвешчанай рэспублікі Уладзіміра Конанава. 

Конанаў нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Горскі Луганскай вобласці. У 1995 годзе скончыў Славянскі авіяцыйны каледж грамадзянскай авіяцыі, а ў 1999 годзе — Славянскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Па адукацыі ён настаўнік фізкультуры і трэнер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?