У Беларусі неабходна сур'ёзна заняцца вытворчасцю плодаагародніннай прадукцыі, закрыўшы ў ёй унутраныя патрэбы, як у свой час была вырашаная праблема з бульбай і буракамі.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня падчас рабочай паездкі па Гродзенскай вобласці.

«Мы ж гэта ўсё можам зрабіць! — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Мы павінны адысці ад імпарту яблыкаў, пладоў наогул. Гэта мы можам вырабляць самі». На яго думку, неабходна вызначыцца з тэхналогіямі, вывучыць вопыт іншых краін. 

Як праінфармаваў губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў, у рэгіёне яблыкі вырошчваюцца больш як на 4 тыс. гектараў. Ураджайнасць тут вышэйшая, чым у цэлым па краіне. Паводле яго слоў, адзінай праблемай з'яўляецца недахоп сховішчаў.

Паводле інфармацыі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, у Беларусі спажываецца 90 тыс. тон яблыкаў, з іх палова — уласнай вытворчасці. Пры гэтым наяўныя ў краіне сховішчы разлічаныя на 80 тыс. тон гэтай прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?