Андрэй Бандарэнка, былы дырэктар прыватнай інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформ інавэйшн» абскардзіў вынесены яму судом Кастрычніцкага раёна Мінска прысуд, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на бацьку праваабаронцы.

12 жніўня Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызначыў Андрэю Бандарэнку пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але за кошт амністыі тэрмін быў скарочаны да трох гадоў.

41-гадовы Бандарэнка прызнаны вінаватым у здзяйсненні хуліганства, злоснага хуліганства і асабліва злоснага хуліганства (часткі 1, 2 і 3 артыкула 339 КК). Прысуд абвясціла 12 жніўня суддзя Ала Абакунчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?