Знакамітаму французскаму акцёру П'еру Рышару сёння споўнілася 80 год.

За больш чым паўвекавую кар'еру П'ер Рышар зняўся ў дзесятках фільмаў, пераважна камедыйнага жанру. Юбілей акцёр збіраўся адсвяткаваць у коле сям'і ў сваёй віннай гаспадарцы.

«Грандыёзных урачыстасцяў я не планую, — казаў ён. — Будзе толькі сям'я і самыя блізкія сябры — усяго чалавек дваццаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?