Кнігі адыёзнага Мікалая Старыкава, якія сталі адной з прычын нядаўняга скандала ў праваслаўнай кнігарні на Нямізе ў Мінску, як аказалася, ёсць ва ўсіх цэнтральных кнігарнях Гродна («Праметэй», «Веды», «Раніца»).

Разам з імі – кнігі «зоркі» рунэта прафесара Васермана, якія аспрэчваюць права Украіны на дзяржаўнасць («Украина и остальная Россия. Новое объединение – жизненная необходимость»).

Украінскаму пасольству, падаецца, даўно ўжо пара ўмяшацца ў агрэсіўную шавіністычную прапаганду на кніжным рынку. Ёсць над чым задумацца і беларускім уладам: паводле Старыкова («Украина. Хаос и революция – оружие доллара») сучасная ўкраінская ўлада –гэта «хунта», бандыты і тэрарысты. Аднак Беларусь падтрымлівае з ёй стасункі, нашы краіны гандлююць, прэзідэнт Беларусі сустракаецца з украінскім… 

Гэтым часам на гарадзенскім форуме (http://forum.grodno.net/) можна прыдбаць цішоткі непасрэдна з выявамі «вежливых людей». Нагадаем, менавіта так расейская прапаганда назвала спецпрызначэнцаў, якія з’явіліся ў сакавіку ў Крыме, каб здзейсніць «мяккі» варыянт анексіі паўвострава. Прадае цішоткі карыстальнік з характэрным нікам «Ross».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?