Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін звярнуўся да ЕС і NATO па ваенную дапамогу для краіны.
Аб гэтым кіраўнік МЗС Украіны паведаміў у інтэрв'ю нямецкаму радыё «Дойчланд-функ».
Ад NATO чакаюць змены стратэгіі ў адносінах з Украінай. Па словах Клімкіна, зараз патрэбна не толькі палітычная падтрымка, але і вайсковая.
Таксама кіраўнік МЗС адзначыў, што існуе сур'ёзная пагроза ўварвання з боку Расіі: украінскія войскі бесперапынна абстрэльваюць з тэрыторыі суседняй дзяржавы, не спыняецца і падтрымка сепаратыстаў, праз КПП, якія не кантралюе Украіна, ідзе пастаянны паток баевікоў, зброі і тэхнікі.
Разам з тым міністр падкрэсліў, што аб уступленні Украіны ў NATO пакуль гаворкі не вядзецца.
0
0
0
0
0
0