Украінскія ўзброеныя сілы адбілі ў сепаратыстаў міліцэйскае аддзяленне ў Луганску, якое знаходзілася пад кантролем так званай «Луганскай народнай рэспублікі» з красавіка, і паднялі над ім ўкраінскі сцяг.
Пра гэта журналістам распавёў прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.
Па словах Лысенкі, за апошнія суткі было зафіксавана перамяшчэнне праз мяжу з Расіі ўзбраенняў і цяжкай тэхнікі, у тым ліку трох ракетных комплексаў «Град», а расійскія дроны 10 разоў урываліся ў паветраную прастору Украіны.