«Рэпліку» вядомага расійскага журналіста Сяргея Дарэнкі размясціў у сваім фэйсбуку міністр унутраных спраў Арсен Авакаў з наступным каментаром

«Ролік трэба паглядзець цалкам, — напісаў Авакаў. — Выкрасліце з жыцця 5 хвілін. Тут ёсць усё і маніпуляцыя вышэйшай катэгорыі і дакладны злепак жаданняў таго, каму патрэбен Кіеў, а не Луганск. «Зрабіце, як мы кажам і, усё будзе добра - вашы мухі пераляцяць з трупаў на шашлыкі..» Вось такая брыдота. У дапамогу тым, хто ваюе і перагаворшчыкам. Глядзіце - прачышчае мозг!…».

«Стралкова (Гіркіна) ціха-мірна папрасілі часова выйсці з гульні. Навошта? Чаму? Бо Пуціну трэба Кіеў, а не Луганск, і не Данецк. Пуціну наогул на былой Украіне, трэба былі толькі Севастопаль і Кіеў. Севастопаль вярнулі, Кіеў трэба вярнуць. Спосабы вярнуць Кіеў па-добраму цяпер не працуюць … Застаюцца спосабы па-кепскаму, цераз кантралюемы хаос…», — кажа Дарэнка і развівае думку.

«Нам патрэбны народныя паўстанні ў поясе ад Харкава да Адэсы, а іх няма. Нам патрэбна армія апалчэнцаў, якія перастануць закопвацца ў зямлю і сядзець там, пакуль украінцы лупяць іх з артылерыі. Нам бы трэба, каб апалчэнцы сталі сучаснай рухомай партызанскай арміяй»,

- кажа журналіст і рэкамендуе на месца Стралкова, які, на яго думку, адпачывае недзе пад Масквой, паставіць каго-небудзь з Чачні, а лепш чачэнца, які мае досвед партызанскай вайны з рэгулярнай арміяй.

Які рэцэпт спынення вайны? Пазаблокавы статус Украіны, свабодныя выбары губернатараў, рэгіянальная руская мова, федэралізацыя бюджэту, сумеснае сінхроннае збліжэнне Украіны і Расіі з ЕС. «Украіна без нас у ніякі ЕС не ўступае. Вось і будзем вам мір. Вы павінны прызнаць Крым. Рускі Крым».

«Мілыя ўкраінцы, — цынічна кажа Дарэнка, — вы ўсяго ў адным кроку ад спынення вайны, варта толькі захацець, і ўжо праз тыдзень усе мухі пералятуць на араматныя шашлыкі, а сёння яны сядзяць на трупах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1