У сталіцы Ліберыі Манровія невядомыя ўзброеныя людзі напалі на медыцынскі ізалятар, у выніку чаго адтуль збеглі 29 пацыентаў, заражаных вірусам Эбола.

Па словах відавочцаў, нападнікі зламалі дзверы ізалятара, а затым абакралі. Яны таксама выкрыквалі, што віруса Эбола ў Ліберыі няма.

У Заходняй Афрыцы ад ліхаманкі Эбола памерлі каля 1000 чалавек, яшчэ 1800 інфікаваныя вірусам, які выклікае гэта захворванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?