Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў абверг інфармацыю аб пастаўках прадстаўнікам самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі расійскай вайсковай тэхнікі.

Пра гэта Пяскоў распавёў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва».

«Мы неаднаразова казалі, што ніякая тэхніка туды не пастаўляецца», — паведаміў Пяскоў.

У пятніцу, 15 жніўня, на YouTube быў апублікаваны відэазапіс, на якой кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка абвясціў пра атрыманне ваеннай тэхнікі, у тым ліку 30 танкаў. Акрамя таго, прэм'ер-міністр самаабвешчанай рэспублікі заявіў, што на бок апалчэння перайшлі 1200 вайскоўцаў, якія праходзілі навучанне на тэрыторыі Расіі. Сам Захарчанка інфармацыю аб тым, што тэхніка паступіла з Расіі, абверг у эфіры тэлеканала LifeNews. Паводле яго слоў танкі былі кінутыя ўкраінскімі сілавікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?