У Нясьвіжы міліцыянты затрымалі Насту Азарку за расклейваньне партрэтаў палітвязьняў.

Насту Азарку затрымалі каля апоўначы побач з інфармацыйным стэндам, на які яна наклейвала партрэты палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча.

Ноч яна правяла, як сама кажа, у камфортных умовах у мясцовым РУУСе. На раніцу Насту ня вызвалілі. На яе склалі пратакол паводле арт. 17.1 КаАП: міліцыянты патлумачылі, што расклейваць партрэты — гэта нібыта дробнае хуліганства. Пры гэтым ёй паведамілі, што ў яе дзеяньнях няма складу злачынства, бо выявы Фінькевіча і Дашкевіча яна вывешвала на інфармацыйных стэндах, то бок у дазволеных месцах, і аб 14‑й дня адпусьцілі.

Нагадаем, што 4 верасьня уд Нясьвіскага раёну пакараў Насту Азарку за ўдзел у незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» штрафам у 40 базавых адзінак (1 млн 240 тысячаў).

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0