У матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе мінскае «Дынама» на стадыёне «Трактар» згуляла ўнічыю з «Тарпеда-БелАЗам» — 0:0.

Учора БАТЭ разграміў «Дняпро» з лікам 3:0 і цяпер апярэджвае «Дынама» на тры балы. Праўда, у мінскага клуба ёсць адна гульня ў запасе (24 жніўня супраць «Слуцка»)

БАТЭ — 48 (21 гульня), Дынама Мінск — 45 (20), Нафтан — 37, Шахцёр — 32, Гомель — 31, Тарпеда-БелАЗ — 30…

Нёман — 27, Мінск — 26, Слуцк — 21, Дынама Брэст — 19, Белшына — 15, Дняпро — 12.

Матчы 22-га тура пройдуць 31 жніўня. Потым каманды, разбітыя на дзве шасцёркі (іх удзельнікі ўжо вызначыліся), згуляюць паміж сабой у два колы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0