У матчы першага туру чэмпіянату яго клуб «Рыу Авэ» перамог на сваім полі «Сетубал» з лікам 2:0.
Паўабаронца зборнай Беларусі выйшаў на поле на 85-й хвіліне пры ліку 2:0, замяніўшы аднаго з аўтара галоў, Дыога Лопеша.
У другім туры «Рыу Авэ» згуляе 24 жніўня ў гасцях з «Эштарылам»,
а 21 жніўня ў матчы плэй-оф Лігі Еўропы — у гасцях са шведскім «Элфсбаргам».