У Менску затрымалі актывіста руху «За вольнае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Аляксандра Таўстыку. Заўтра адбудзецца суд.

Аляксандра Таўстыку затрымалі ў падземным горадзе на станцыі мэтро «Партызанская», калі ён раздаваў улёткі з патрабаваньнем адмены ўказу № 760, паведаміў сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Калей. Сп. Таўстыку адвезьлі ў РУУС Заводзкага раёну. Разам з Таўстыкам быў затрыманы прадпрымальнік Руслан.

Заўтра а 9:45 у судзе Заводзкага раёну (пр-т Партызанскі, 75а) адбудзецца суд. Ноч прадпрымальнікі правядуць у РУУСе. Цяпер там знаходзіцца каля дзесяці чалавек — прадпрымальнікі, прадстаўнікі АГП і руху «За свабоду».

Аляксандар Таўстыка зьяўляецца адным з заяўнікаў прадпрымальніцкага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы 10 сьнежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?