У Мінск 19 жніўня прыбудзе група экспертаў Міністэрства абароны Польшчы. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

Група экспертаў прыбудзе ў Мінск для ўдзелу ў рабочай сустрэчы прадстаўнікоў узброеных сілаў Беларусі і Польшчы па ацэнцы выканання дамоўленасці аб наборы дадатковых да Венскага дакумента 2011 мер па ўмацаванні даверу і бяспекі, прынятых краінамі.

Узначаліць польскую групу начальнік аддзела па кантролі над раззбраеннем Дэпартамента па палітыцы міжнароднай бяспекі палкоўнік Роберт Цэпка. Кіраваць беларускай дэлегацыяй на перамовах будзе начальнік Нацыянальнага агенцтва па кантролі і інспекцыях — дэпартамента Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Юрый Чарнуха.

Бакі абмяркуюць сучасны стан і перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у галіне кантролю над узбраеннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?