Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч сказаў, што краіны Мытнага саюза змогуць зарабіць на ўведзеным Расіяй эмбарга на пастаўку прадуктаў з ЕС, ЗША і іншых краін, паведамляе «Інтэрфакс».

Віцэ-прэм'ер сказаў, што Беларусь і Казахстан могуць зарабіць на перапрацоўцы сыравіны і пастаўкі гатовай прадукцыі ў Расію.

«Вядома, нашы калегі па Мытным саюзе могуць выйграць у гэтай сітуацыі, бо ў іх будзе перапрацоўвацца частка той прадукцыі, якая раней ішла наўпрост да нас. Будуць пастаўляць нам ужо перапрацаваную прадукцыю», — заявіў Дварковіч.

Нагадаем, што з 7 жніўня ў Расіі дзейнічае гадавая забарона на пастаўку некаторых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі з ЕС, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвегіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?